У вялікай мастацкай сям’і

16 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшла ўрачыстая вечарына «Пасвячэнне ў юныя музыканты» для вучняў першага класа харавога і фартэпіяннага аддзяленняў.

Першкласнікі выступілі з сольнымі і ансамблевымі нумарамі, прадэманстравалі ўменні, якімі авалодалі на працягу невялікага прамежка часу навучання ва ўстанове. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі разнастайныя заданні, паўдзельнічалі ў віктарыне і музычных конкурсах. У госці да маленькіх музыкантаў таксама завіталі Скрыпічны ключ і Каралева Музыкі, якія павіншавалі першакласнікаў са святам і ўручылі ім дыпломы «Юны музыкант» і падарункі.

Упрыгажэннем вечарыны сталі выступленні хору вучняў першага класа «Карамелькі» (кіраўнік Н.І.Баган) і ўзорнага хору «Вітанак» (кіраўнік І.А.Буланькова).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий