У вольны час

Юныя чытачы актыўна наведваюць бібліятэкі падчас летніх канікул.

Кляпацкая сельская бібліятэка запрасіла рабят на прафілактычную гутарку «Бяспека дома». Дзеці нагадалі правілы паводзін у побыце і паглядзелі тэматычныя мультфільмы.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальныя гульня «У свеце дзіцячых пісьменнікаў».

На літаратурную гульню «Леапольд, Матроскін і іншыя…» завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Пружанскую гарадскую бібліятэку. Таксама бібліятэку наведалі вучні 6 «Б» класа сярэдняй школы № 5, якія пабавілі час на пазнавальнай гадзіне «Дзень вясёлага кавуна».

Выхаванцаў дзіцячага сада запрасіла Новазасімавіцкая сельская бібліятэка. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў пазнавальна-гульявой гадзіне «Мы – маленькія патрыёты!» і пазнаёміліся з кнігамі пра багацці роднага краю.

Працягвае цыкл мерапрыемстваў для валанцёраў аграрна-тэхнічнага каледжа Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. Для моладзі адбылася пазнавальная гадзіна па творчасці народнага артыста СССР і БССР Ф.І.Шмакава «Мая партыя – мастацтва». А вучні сярэдняй школы № 3 прыйшлі ў цэнтральную раённую бібліятэку на пазнавальную гадзіну «Беларусь – наша радзіма». Да таго ж бібліятэка імя М.Засіма працягвае серыю відэааглядаў «Пісьменнікі-юбіляры – 2024». Ужо выйшаў рэпартаж, прысвечаны славутаму нямецкаму літаратару Іагану Гёте, 275 год з дня нараджэння якога адзначаецца ў бягучым годзе. Відэа можна паглядзець па спасылцы

Добавить комментарий