У свеце шмат цікавага

Разнастайныя формы арганізацыі вольнага часу для дзяцей і дарослых, як звычайна, прапанавалі на мінулым тыдні клубныя ўстановы і бібліятэкі Пружаншчыны.

У Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Каханне, ах, каханне”, якую наведалі аматары любоўнай лірыкі.

На музычную вечарыну “Лірычны голас Беларусі”, прысвечаную Народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку, у Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма завіталі прыхільнікі творчасці вядомага беларускага спевака.

Для вучняў 6 – 8-х класаў Слабудской сярэдняй школы мясцовы сельскі Дом культуры правёў гульнявую праграму “Любоўю сагрэтыя”. Дзеці паўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і паслухалі музычныя нумары.

На гульнявую праграму “Шукальнікі прыгод” запрасіў падлеткаў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама ва ўстанове прайшла дзіцячая віктарына “У свеце так многа цікавага”.

Да 150-годдзя з дня нараджэння вядомага рускага і савецкага пісьменніка М.Прышвіна Ліноўская сельская бібліятэка прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам здзейсніць завочнае падарожжа “Думаеш цуды далёка? А яны тут, блізка!” і пазнаёміцца з выставай “Кніжныя джунглі Міхаіла Прышвіна”.

Тэматычныя дыскатэкі адбыліся ў мінулыя выхадныя ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры і Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий