Бібліятэкі раёна ў летні перыяд праводзяць шмат карысных і цікавых мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых.
Да Міжнароднага дня светлафора Белавусаўшчынская сельская бібліятэка зладзіла гульнявую праграму «Вясёлы светлафор». Маленькія чытачы разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжы па станцыях «Азбука пешахода», «Веласіпедыст», «Дарожныя знакі» і замацавалі веданне правілаў бяспечных паводзін на дарозе.
У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальна-забаўляльная гадзіна «Мы – маленькія патрыёты». На мерапрыемства завіталі выхаванцы мясцовага ясляў-сада. Рабяты гулялі, расказвалі вершы аб радзіме і прыродзе, знаёміліся з выставамі па тэме, разважалі аб любові да роданага краю.
На гадзіну ведаў і адкрыццяў «У свеце дзіцячых часопісаў» запрасіла Кляпацкая сельская бібліятэка. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся, што такое перыядычныя выданні, чым адрозніваюцца і як ствараюцца газеты і часопісы, хто такія журналісты. А яшчэ юныя чытачы пазнаёміліся з часопісамі, якія выпісвае бібліятэка. Загадкі, жарты і заданні з іх старонак дазволілі хлопчыкам і дзяўчынкам паказаць свае веды і падаравалі станоўчы настрой.
Ліноўская сельская бібліятэка сумесна з настаяцелем аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандрам Мялешкам правялі гадзіну духоўнасці «Святы ўгоднік Серафім», прымеркаваную да дня памяці гэтага праваслаўнага святога. Прысутныя пачулі аповед аб прападобным, вершы і духоўныя спевы.