У свеце кніг

Насычана падзеямі жыццё бібліятэк, якія гасцінна сустракаюць сваіх чытачоў.

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, змаглі наведаць аматары мастацкага слова. Так, Мокраўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў мясцовай сярэдняй школы ў літаратурную гасцёўню “Чытаем вершы па-беларуску”. Інтэлектуальныя гульні, падчас якіх можна было праявіць сваё веданне беларускай мовы і літаратуры, прайшлі для маленькіх чытачоў у Мураўскай і Кляпацкай сельскіх бібліятэках.

Таксама Кляпацкая сельская бібліятэка арганізавала для выхаванцаў дзіцячага сада аглядную экскурсію “Свет дзіцячай кнігі”, на якой хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб працы бібліятэкі, пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі і часопісамі.

Вучні 4 “Б” класа сярэдняй школы № 4 завіталі ў Пружанскую раённую дзіцячую бібляітэку імя А.Лось, каб здзейсніць падарожжа па старонках пазнавальнага часопіса “Вясёлы заапарк”.

На сустрэчу “Ляснымі сцяжынкамі Віталя Біянкі” прыйшлі дзеці ў Калядзіцкую сельскую бібліятэку.

Ліноўская сельская бібліятэка прапанавала школьнікам ваенна-патрыятычную гульню “Салдатам быць – Радзіме служыць”. Рабяты паспаборнічалі ў разнастайных віктарынах і конкурсах, а потым пазнаёміліся з кніжнай выставай “Адвага, мужнасць і гонар!”.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма працягнула цыкл відэааглядаў “Пісьменнікі-юбіляры – 2024”. Новы ролік, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратара Аркадзя Куляшова, ужо можна ўбачыць па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=OV-wEUk0lg8&t=1s

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий