Установы культуры, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, ладзяць мерапрыемствы як самастойна, так і сумесна з іншымі.
Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай запрасілі мясцовых рабят на гульнявую праграму “У здаровым целе – здаровы дух”. Дзеці разам з казачнымі героямі – дамавёнкам Кузям і Бабай Ягой – “ляталі” на “вясёлай мятле”, адказвалі на пытанні аб здаровым ладзе жыцця, удзельнічалі ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах.
Літаратурную гадзіну “Загадкі Чорнай Панны Нясвіжа ці Дзе жывуць беларускія прывіды” для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Юны турыст” правёў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка. Рабяты даведаліся пра знакамітых людзей беларускй гісторыі і пачулі цікавыя паданні.
Ліноўская сельская бібліятэка звярнулася да старадаўняй міфалогіі і прапанавала хлопыкам і дзяўчынкам наведаць мерапрыемства “Паданні Беларусі”. Дзеці пазнаёміліся з паданнямі пра бусла, волатаў, іншых міфалагічных істот, паўдзельнічалі ў віктарынах-конкурсах, паглядзелі тэматычныя мультфільмы і кніжную паліцу “Легенды, паданні і міфы Беларусі”.