У “Рытмах планеты”

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” удала прынялі ўдзел у VI рэспубліканскім конкурсе мастацтваў “Рытмы планеты” (г.Мінск).

Па выніках конкурсу ім быў уручаны шэраг прэстыжных узнагарод.

У намінацыі “Інструментальны жанр (фартэпіяна)” вучаніцы 2 класа Лізавета Завіноўская і Арыядна Ліцкевіч атрымалі Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені, а вучаніца 7 класа Карына Кавалевіч – Дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Вучаніца 7 класа Кушнер Сафія была адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі “Інструментальны жанр (флейта)”.

Да выдатнага выступлення дзяўчынак падрыхтавала настаўнік Алена Яўгенаўна Міклашэвіч.

Віншуем! Жадаем новых дасягненняў!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий