У Ружанскім музеі адкрылася выстава жывапісу Мікалая Бушчыка

13 жніўня 2021 года ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў пачала працаваць выстава жывапісных работ Мікалая Бушчыка “Вяртанне…”. Падчас яе ўрачыстага адкрыцця ўсе прысутныя змаглі пазнаёміцца з мастаком, які расказаў аб сваім жыцці і творчасці, правёў першую экскурсію па выставе.

У зале музея прадстаўлена 24 карціны ўраджэнца Слонімшчыны. Значную частку работ складаюць творы ў жанры пейзажа, а таксама работы ў абстрактным стылі.

Жывапіс беларускага мастака Мікалая Бушчыка адрозніваецца спалучэннем стыляў і неардынарнай трактоўкай абраных тэм, свабоднай манерай выканання і багатай каларыстычнай гамай.

Выстава “Вяртанне…” будзе працаваць у Ружанскім музеі да канца верасня 2021 года.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий