У пушчы запалілі “Агні зімы”

Цыкл навагодніх мерапрыемстваў у Белавежскай пушчы пачаўся 3 снежня. Менавіта ў гэты дзень у сядзібу да беларускага Дзеда Мароза прыбыла Снягурка. Гэта падзея стала афіцыйным адкрыццём зімовага турыстычнага сезону ў пушчы.

Свята ў нацыянальным парку суправаджалася цэлым россыпам разнастайных праграм, на якіх прысутнічала мноства гледачоў. Сярод іх – традыцыйны фестываль самадзейнай творчасці “Агні зімы”. Фестываль сабраў сольных выканаўцаў і творчыя калектывы з розных куткоў Брэстчыны, якія выступілі на адкрытай пляцоўцы ў рэжыме нон-стоп.

Сваім спеўным майстэрствам парадавалі ўдзельнікаў мерапрымства і пружанскія артысты – вакальны гурт “Добры настрой” і саліст Юрый Ліпіч з Кляпацкага сельскага Дома культуры, а таксама вакальная група “Шчырым сэрцам” аўтаклуба Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий