У палацыку прэзентавалі выставу ікон Ядвігі Сянько

16 лютага ў музеі-сядзібе “Пружанскі плацык” адбылося адкрыццё выставы ікон мастачкі Ядвігі Сянько з г.Маладзечна.

На прэзентацыі прысутнічала сама аўтар, якая ўпершыню наведала наш горад. Яна расказала аб сваёй творчасці, мастацкім натхненні, выбары сюжэтаў для напісання абразоў, выставачных праектах.

Шматлікія госці змаглі зазіруць у мастацкі свет Ядвігі Сянько, задаць ёй патанні. Сваімі ўражаннямі ад выставы з прысутнымі падзяліўся настаяцель пружанскага храма Праабражэння Гасподня Ігар Мрыхін. Некалькі музычных нумароў выканалі настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. Словы ўдзячнасці за шматгадовае супрацоўніцтва з мастачкай прагучалі ад дырэктара музея Ангеліны Маруфенка.

Наведайце музей! Узбагаціцеся духоўна!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий