У кінатэатры “Спадарожнік” прэм’ера фільма

У рамках Года гістарычнай памяці ў кінатэатры «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул.Р.Шырмы, 5) адбудзецца прэм’ерны паказ беларускага мастацкага фільма «Падрыў» (рэжысёр І.Паўлаў) – выніка супрацоўніцтва кінастудыі «Беларусьфільм» і Супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Стужка расказвае аб пасляваенным размініраванні на тэрыторыі Беларусі ў 1945 г. Яшчэ не завяршылася Другая сусветная вайна, а ў вызваленай Беларусі ідуць работы па ачыстцы зямлі ад цяжкай «ваеннай спадчыны» – неразарваных мін і снарадаў. З ліку падлеткаў-дабравольцаў ствараюцца атрады па размініраванні. Пасля навучання на тыднёвых курсах юнакі і дзяўчаты адпраўляюцца на небяспечную працу – уласнаручнае размініраванне месцаў, на якіх нядаўна ішлі баі.

Сеансы: з 14 па 20 ліпеня ў 18.00, з 21 па 27 ліпеня ў 16.00. Кошт білета – 5,00 руб. Узроставае абмежаванне – 12+.

Усе пытанні і папярэдні запіс для арганізаваных груп гледачоў па тэлефонах: 3-59-08, +375292464508.

Кінатэатр «Спадарожнік» чакае Вас на прэм’еры новага фільма!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий