У карагодзе навагодніх свят

У клубных установах завяршаецца цыкл навагодніх свят. На працягу тыдня філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры праводзілі сямейныя, забаўляльныя, абрадавыя мерапрыемствы.

Велікасельскі сельскі Дом культуры зладзіў сямейную вечарыну «Навагодні адрыў». Клубныя работнікі прапанавалі яе шматлікім удзельнікам вяселыя гульні і конкурсы, гумарыстычныя сцэнкі, песні і танцы.

Ветэранаў працы наведалі з індывідуальнымі віншаваннямі работнікі Кляпацкага сельскага Дома культуры і Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі. А Роўбіцкі селькі клуб-бібліятэка зладзіў шдадравальную праграму «Дай Бог таму, хто ў добрым доме», з якой завітаў у сем’і аднавяскоўцаў.

У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся маштабны святочны канцэрт «Ад усей душы», у якім выступілі мясцовыя самадзейныя артысты. Таксама ў клубнай установе прайшоў конкурс сямейных талентаў «Мама, папа, я – творчая сям’я».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий