Напярэдадні свята 9 Мая дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» разам з філіялам «Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» правялі некалькі сумесных мерапрыемстваў.
Так, вучням 2 – 5 класаў мясцовай сярэдняй школы была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «Памяць нашай Перамогі» і выстава творчых работ вучняў мастацкага аддзялення.
Жыхары пасёлка наведалі тэматычную вечарыну памяці «Хочаш міру? Памятай аб вайне!», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.