У гарадскім парку – парадак

13 сакавіка ў рамках мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзені парадку на зямлі работнікі сферы культуры прынялі ўдзел у працоўнай акцыі ў гарадскім парку.

Сіламі спецыялістаў адзела культуры райвыканкама, работнікаў Пружанскага раённага цэнтра культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, раённай кінавідэасеткі і музея-сядзібы “Пружанскі палацык” была вычышчана вялікая плошча ўздоўж галоўнага ўваходу ў парк: прыбрана лісце, выдалена галлё, старая трава. Усё смецце работнікамі культуры было загружана ў транспарт, прадастаўлены Пружанскім КУВП “Камунальнік”, і вывезена.

Будзь прыгожым, наш парк!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий