У фарбах восені

Хутка, але цікава прайшлі восеньскія канікулы ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Так, хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі гадзіну добрых парад “Па сакрэту ўсяму свету”. Таксама дзеці пабавілі час на дыскатэцы “Фарбы восені”. Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў клубнай установе прайшла інфармацыйная гадзіна “Наша гісторыя”.

Інфармацыйная гадзіна “Кастрычніцкая рэвалюцыя” адбылася ў Шчарчоўскім сельскім клубе-бібліятэцы. А яшчэ для дзяцей была арганізавана дыскатэка “Танцавальны лістапад”.

Дню 7 лістапада прысвяціў гутарку “Рэвалюцыя 1917 года” Слабудскі сельскі Дом культуры, у якой прынялі ўдзел вучні мясцовай школы. Для прышкольнага лагера Слабудской сярэдняй школы работнікі культуры зладзілі майстар-клас “Цуды прыкладнога мастацтва”.

Майстар-клас для дзяцей па вырабу сувеніраў з другасных матэрыялаў і паперы прайшоў у Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка засяродзіў увагу на вывучэнні роднага краю. Для дзяцей ва ўстанове прайшла віктарына “Мая малая радзіма – мая гісторыя”, пасля якой рабяты наведалі знакамітыя мясціны аграгарадку.

Гутарку “Пажарная бяспека на канікулах” правёў для дзяцей Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Шэраг творчых калектываў клубных устаноў раёна і гарадскога Палаца культуры прынялі ўдзел у канцэртнай праграме чарговага сельскагаспадарчага свята-кірмашу, які адбыўся ў Пружанах 6 лістапада.

У першы тыдзень лістапада аўтаклуб і прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі павіншавалі з юбілеямі ветэранаў працы сферы культуры – Т.Ф.Лаўраш, У.Б.Кліма, С.Ф.Андрусевіч, Н.С.Раўнейка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий