У добры шлях, выпускнікі!

28 мая дзяржаўная установа адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” падвяла вынікі дзейнасці за год і развіталася з выпускнікамі.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства дырэктар школы Вольга Пятроўна Краўчук павіншавала вучняў, іх бацькоў і педагогаў з добрым завяршэннем 2024 – 2025 навучальнага года. Яна уручыла пасведчанні аб дадатковай адукацыі 4 выпускнікам, адзначыла граматамі і падзякамі лепшых вучняў, якія вызначыліся ў конкурснай і канцэртнай дзейнасці, вучобе і грамадскім жыцці.

Працягам вечарыны стаў святочны справаздачны канцэрт “Летні настрой”, у якім прынялі ўдзел усе вучні школы. Асабліва кранальнымі былі выступленні выпускнікоў. У праграме прагучалі вакальныя і інструментальныя нумары, гумарэскі і вершы. Да мерапрыемства вучні выяўленчага аддзялення падрыхтавалі выставу лепшых творчых работ.

Выдатны канцэрт стаў сапраўднай падзеяй для юных артыстаў і гледачоў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий