Самыя розныя тэмы сталі повадам для сустрэч у бібліятэках на мінулым тыдні.
Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла на вечарыну сямейнага чытання «Астравок сямейных скарбаў». На мерапрыемства завіталі самыя актыўныя сем’і чытачоў. Падчас вечарыны яны знаёмілі са сваімі любімымі вершамі, удзельнічалі ў конкурсах. Канцэртныя нумары ўсім удзельнікам сустрэчы падаравалі вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў. Завяршылася вечарына сумесным чаяпіццем вялікай чытальніцкай сям’і.
А для вучняў 1 – 2 класаў мясцовай сярэдняй школы Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала інтэлектуальную гульню «Прырода – наш дом» з цыклу «Я з кнігай адкрываю свет». Падчас гульні рабяты адказалі на пытанні аб жывёлах і раслінах, пазнаёміліся з легендамі аб кветках, адгадалі загадкі, вызначылі правілы паводзін на прыродзе. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца «Прыгажосць зямная».
Мокраўская сельская бібліятэка прапанавала малодшым школьнікам віртуальнае краязнаўчае падарожжа «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».
Першакласнікі Шарашоўскай сярэдняй школы завіталі з гарпасялковую бібліятэку на ўрок-экскурсію «Мы ўжо не малыя, таму што чытаем ад душы». Дзеці пазнаёміліся з размяшчэннем кніг, кнігасховішчамі, новымі дзіцячымі выставамі і паліцамі, правіламі карыстання кнігамі, а таксама адказалі на пытанні казачнай віктарыны.
У рамках праграмы «Школа прававой культуры» ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для дзевяцікласнікаў гімназіі прайшоў прававы квэст «Сімвалы роднай краіны», прымеркаваны да надыходзячага свята Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Таксама цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма падрыхтавала агляд кніг аб каханні, які будзе цікавы аматарам гэтага літаратурнага жанру, асабліва самай рамантычнай парой года – вясной. Знаёмцеся па спасылцы