У чэрвеньскія дні

Сваёй разнастайнасцю вылучаліся мерапрыемствы клубных устаноў на мінулым тыдні.

Вячоркі «Свята Троіцы» прайшлі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. У праграме ўдзельнічалі аматарскія аб’яднанні «Сябрына» і «Жыўчык», а таксама выхаванцы нядзельнай школы пры храме іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» і вакальны гурт «Гармонія» аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Некалькі мерапрыемстваў прапанаваў юным наведвальнікам Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Жадаючыя маглі паўдзельнічаць у віктарыне «Знаць дзіця павінна кожнае: бяспека – гэта важна!». Сваё веданне прыказак і прымавак рабяты паказалі падчас дзіцячай гадзіны «Скарбніца народнай мудрасці». Таксама ў клубнай установе працавала фотадакументальная выстава, прысвечаная падзеям вайны на Пружаншчыне. Да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава «Беларусь шануе» і прайшла гадзіна памяці «У той чэрвеньскі дзень на досвітку».

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка і Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзілі дыскатэкі.

А ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-формат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры правяла для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, і дзяцей, прызнаных у сацыяльна небяспечным становішчы, дзелавую гульню «Зрабі свой выбар», накіраваную на прафілактыку ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Добавить комментарий