У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў гарадскім парку Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма арганізавала выставу «Мінулых гадоў жывая спадчына». Наведвальнікі знаёміліся з кнігамі па этнаграфіі Беларусі, удзельнічалі ў краязнаўчай віктарыне і бязпроігрышнай латарэі, з цікавасцю разглядалі прадметы народнага побыту і дэкаратыўнага мастацтва.
У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы знагоды свята прайшло віртуальнае падарожжа па нашай краіне. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя “Мая радзіма – Беларусь”. Затым сярод удзельнікаў мерапрыемства была праведзена віктарына “Славутыя імёны Беларусі”.
У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная хвілінка “Аб роднай Беларусі”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве дзецям расказалі пра нашу Беларусь, а затым усе прысутныя здзейснілі падарожжа па нашай беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі такія, як: “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Мова маёй бабулі”, “Казачная”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных”, дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мая Радзіма – Беларусь”.
І гэта далёка не поўны пералік мерапрыемстваў з нагоды свята…