У бібліятэцы сумна не бывае

Як заўжды, шмат мерапрыемстваў для дзяцей прапанавала на канікулах Ліноўская сельская бібліятэка. Для першакласнікаў прайшло літаратурнае свята “Наш Маршак”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творчасцю дзіцячага пісьменніка Самуіла Маршака, паслухалі яго вершы і казкі, адаказалі на пытанні віктарыны, пагулялі. Напрыканцы мерапрыемства рабятам быў прапанаваны агляд кніжнай паліцы “Пра ўсё на свеце” з кнігамі аўтара.

З мэтай папулярызацыі беларускай культуры і ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” ў бібліятэцы таксама адбылася квэст-гульня для школьнікаў “Беларуская скарбонка”. На працягу гульні дзеці выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі, крыжаванкі, рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны, па малюнках вызначалі назвы элементаў беларускага народнага адзення і прадметы хатняга побыту.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий