Напярэдадні Дня народнага адзінства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Ружанская дзіцячая школа мастацтваў” прайшла музычна-інфармацыйная гадзіна “У адзінстве наша сіла”.
Спачатку перад вучнямі і педагогамі школы выступілі настаўнік класа харэаграфіі Аксана Балашук і вучні харэаграфічнага аддзялення, якія падрыхтавалі аповед аб гісторыі з’яўлення дзяржаўнага свята Беларусі, яго сэнсе і значэнні.
На мерапрыемстве таксама прагучалі шматлікія вершы і песні аб Беларусі, родным краі, любові да Бацькаўшчыны.