У Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў стала добрай традыцыяй праводзіць у чацвёртай чвэрці Тыдзень музыкі. Гэты год не стаў выключеннем.
Тыдзень пачаўся ўрокам «Музыка Перамогі і яе аўтары» для вучняў сярэдніх і выпускных класаў. Урок быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Настаўнік Дзіяна Уладзіміраўна Пазняк прапанавала вучням паглядзець і абмеркаваць відэафільм аб падзеях і наступствах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паслухаць фрагмент легендарнай 7-й сімфоніі Д.Шастаковіча, якая была напісана кампазітарам у час блакады Ленінграда. На ўроку прагучалі песні ваенных гадоў.
Таксама падчас Тыдню музыкі педагог Д.У.Пазняк правяла адкрыты ўрок па музычнай літаратуры «Казка ў музыцы» з вучнямі 5 класаў. Рабяты даведаліся аб увасабленні вядомых казачных персанажаў у музычных творах – «Снягурцы», «Шахеразадзе» і «Казцы аб цары Салтане» М.А.Рымскага-Корсакава, «Шчаўкунчыку» П.І.Чайкоўскага, «Руслане і Людміле» М.І.Глінкі.
Займальны ўрок «Да нас вясна прыйшла» для вучняў малодшых класаў прапанавала настаўнік Лілія Мікалаеўна Філімовіч. Падчас уроку рабяты чыталі вершы аб вясне, разгадвалі загадкі, знаёміліся з вясновымі святамі і кветкамі, спявалі песенькі, а такасма глядзелі тэматычныя слайды і ігралі на музычных інструментах. Завяршылася мерапрыемства незвычайным выкананнем класічнага твору «Опера птушак».
Завяршальным акордам сталі канцэрты юных музыкантаў і педагогаў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, на якія завіталі вучні і настаўнікі Параслянскай сярэдняй школы, бацькі і аматары музыкі. Яны не толькі атрымалі асалоду ад знаёмісва з творамі, але і бліжэй пазнаёміліся з рознымі музычнымі інструментамі, прынялі ўдзел у конкурсах.
Усе мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках Тыдню музыкі садзейнічалі развіццю асобы дзіцяці, іх эмацыянальнай сферы, творчых здольнасцей, а таксама заахвочвалі вучняў сярэдняй школы да паступлення ў школу мастацтваў.