З 17 па 22 красавіка 2023 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў” праходзіў Тыдзень музыкі.
Ён пачаўся відэапрэзентацыяй “Натхнёны паэзіяй гукаў”, прысвечанай 150-годдзю вялікага кампазітара С.Рахманінава, якую падрыхтавала настаўнік Д.Пазняк. У выпускным класе прайшоў тэматычны ўрок “Г.Вагнер “Вечна жывыя” і Д.Смольскі “Мая Радзіма”. Першакласнікі пад кіраўніцтвам настаўніка Л.Філімовіч прынялі ўдзел у бліц-гульні “Музычныя разумнікі і разумніцы”, падчас якой прадэманстравалі веданне тэрміналогіі, жанраў і рытму.
На працягу тыдня школа мастацтваў правяла некалькі канцэртаў для вучняў пачатковых і старэйшых класаў Параслянскай сярэдняй школы. Рабяты не толькі слухалі творы, але і прымалі ўдзел у своеасаблівым музычным падарожжы.
Тыдзень музыкі ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў цікава, пазнавальна і весела, падараваў ўсім яе ўдзельнікам прыемныя ўражанні ад сустрэчы з мастацтвам.