У адзіны дзень галасавання на выбарчых участках Пружанскага раёна былі прадстаўлены разнастайныя канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя работнікамі культуры і ўдзельнікамі калектываў аматарскай творчасці.
Пружанскі аўтаклуб стварыў па-сапраўднаму ўрачыстую атмасферу на выбарчых участках, якія працавалі ў аграгарадках Лыскава і Варанілавічы, вёсках Зіновічы і Поланск.
Прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў і паслухаць канцэрт мастацкай самадзейнасці “Наш выбар – наша будучыня” прапанаваў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.
Такую ж назву мела святочная праграма, праведзеная Рудніцкім сельскім клубам-бібліятэкай.
Шмат пазітыўных эмоцый падаравалі гдедачам калектывы Кляпацкага сельскага Дома культуры – гурток сольных спеваў “Рытм” і вакальныя гурты “Добры настрой” і “Клепачанка”, – якія прымеркавалі да асноўнага дня галасавання канцэртную праграму “Беларусь мая сінявокая”.
На святочны канцэрт “Будучыня ў нашых руках!” да знакавай грамадска-палітычнай падзеі запрасіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.
Мураўскі сельскі Дом культуры таксама далучыўся да важнай падзеі ў жыцці дзяржавы і падрыхтаваў канцэрт “Ты наш гонар, Беларусь!”.
Артысты Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу арганізавалі да адзінага дня галасавання канцэрт “Зрабі свой выбар”, а таксама выступілі з музычнымі нумарамі на выбарчым участку ў мясцовай сярэдняй школе.
На выбарчы ўчастак у аграгарадку завіталі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Шчарчоўскага сельскага клуба-бібліятэкі.