Творчыя перамогі пружанскіх музыкантаў

У III Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў «Рытмы планеты», які ў маі прайшоў у г.Івацэвічы, удзельнічалі вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Конкурсныя выступленні праходзілі ў 6 намінацыях. Выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі педагогі спецыялізаваных устаноў, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітары і інш.

Сярод прызёраў конкурсу аказаліся вучні пружанскай школы мастацтваў.

 Дыпломы лаўрэатаў III ступені былі прысуджаны вучаніцы 1 класа фартэпіяна Марыі Салапонавай (настаўнік В.С.Шымановіч) і вучаніцы 4 класа домры Кацярыне Зеляняк (настаўнік Л.А.Кавалевіч, канцэртмайстар Т.У.Герэль).

Дыпломы І ступені атрымалі вучань 4 класа гітары Мацвей Бесараб (настаўнік С.М.Бартноўская) і вучаніца 2 класа домры Марыя Рэгліцкая (настаўнік Л.А.Кавалевіч, канцэртмайстар М.І.Свістун).

Дыпломам ІІ ступені адзначана вучаніца 7 класа фартэпіяна Кацярына Саўко (настаўнік В.С.Шымановіч).

Жадаем новых творчых перамог!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий