Працягваюць паспяхова прадстаўляць сваю ўстанову на разнастайных конкурсах вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Высокія ўзнагароды атрымалі юныя музыканты на VI Міжнародным фестывалі мастацтваў «ВёскаFest-2025» (г.Маладзечна).
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна» ў катэгорыі 7-9 год юныя піяністы Ксенія Назарава і Маргарыта Сташанін былі ўзнагароджаны Дыпломам II ступені, ва ўзроставай катэгорыі 10-12 год Аляксандра Базыльян і Ганна Валюшка сталі Лаўрэатамі II ступені. Да паспяховага выступлення дзяўчынак падрыхтавала настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Скрыпка» ў катэгорыі 10-12 год Дар’я Кот і Кірыл Літвінчук былі адзначаны Дыпломам II ступені. У намінацыі «Інструментальны ансамбль» ансамбль скрыпачоў «Экспромт» у складзе Ксеніі Клім і Дар’і Кот атрымаў Дыплом II ступені. Выдатных поспехаў рабяты дамагліся з дапамогай настаўніка Дзіны Алегаўны Драпко і канцэртмайстра Т.П.Яўстраценка.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Цымбалы» ў катэгорыі 13-15 год вучаніца выпускнога класа Жасмін Гумінская была ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата II ступені. Яна займалася пад кіраўніцтвам настаўніка Ірыны Леанідаўны Гуц і канцэртмайстра Т.П.Яўстраценка.
Нядаўна таксама былі падведзены вынікі III Міжнароднага конкурсу-фестывалю ў галіне культуры «Global Asia-2025» (Масква-Пекін). Лаўрэатамі I ступені гэтага творчага спаборніцтва сталі Жасмін Гумінская (цымбалы), Кірыл Літвінчук і Дар’я Кот (скрыпка), ансамбль скрыпачоў «Экспромт».
Шчыра віншуем рабят, іх педагогаў і канцэртмайстра! Імкніцеся на новых перамог!