У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся віншавальны канцэрт, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня жанчын.
У гонар мужчын і жанчын, якія працуюць у арганізацыі, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ва ўстанове адукацыі ў сферы культуры, прагучалі віншаванні і найлепшыя пажаданні.
Выдатным падарункам для ўсіх сталі музычныя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі і педагогамі.