Трэба рабіць добрыя справы

Вельмі важна для кожнага чалавека бачыць прыгажосць навокал, клапаціцца аб захаванні прыроды і міру.

Менавіта аб гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні ўдзельнікаў клуба “Лесавік” у сярэдняй школе № 5. Супрацоўнікі Пружанскай гарадской бібліятэкі завіталі да малодшых школьнікаў, каб разам пагаварыць аб любові да роднага краю, а таксама правясці з дзецьмі экалагічную гульню “Пярнаты свет прыроды”.

Мерапрыемства духоўнага зместу прайшло для вучняў Кляпацкай сярэдняй школы. Работнікі мясцовага Дома культуры і сельскай бібліятэкі падрыхтавалі для рабят праграму “Уваскасенне Хрыста”. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне, разгадвалі велікодны філворд, складалі пазлы, адгадвалі загадкі, а таксама даведаліся аб традыцыях святкавання Вялікадня.

Галоўным лейтматывам гадзіны праваслаўнай культуры “Ісці дарогай дабрыні”, якая прайшла у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа, сталі словы: “Калі хочаце, каб жыццё прыносіла толькі добрае, рабіце добрыя справы”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий