Традыцыі, памяць і … каханне

У Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры на мінулым тыдні быў праведзены майстар-клас “Вясёлы чаўночак”. Мясцовыя дзяўчаты прыйшлі ва ўстанову, каб даведацца аб сакрэтах ткацкай справы, якімі вялодае майстрыха Людміла Яроцкая.

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР Міхаіла Савіцкага і Года гістарычнай памяці Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прадставіў наведвальнікам выставу рэпрадукцый яго работ “Гісторыя жыцця ў палотнах”.

Слабудскі сельскі Дом культуры зладзіў вечарыну карысных парад “Размова без хітрыкаў”.

Увагу на віншаванні вясковых юбіляраў, сярод якіх – 98-гадовая Голад Марыя Купрыянаўна, засяродзіў Мокраўскі сельскі Дом культуры.

Не застаўся па-за ўвагай і Дзень святога Валянціна. У Шарашове адбылася тэматычная вечарына “Сардэчка+сардэчка”. Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка правёў літаратурную гадзіну “Пяць гісторый аб каханні”. Выстава творчых работ “Жыць – значыць кахаць” была аформлена ў Ліноўскім сельскім Доме культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий