У гэтым годзе ў Беларусі з’явілася яшчэ адна святочная дата – 21 кастрычніка стаў адзначацца Дзень бацькі.
Да гэтага дня Новазасімавіцкая сельская бібліятэка прымеркавала захапляльны квіз «Татаў дзень календара».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры маладзёжнага клуба «Новае пакаленне». Рабяты даведаліся гісторыю з’яўлення новага свята, пачулі аповед пра ролю бацькі ў сям’і ў мінулыя часы, прайшлі курс «маладога бацькі» і паспаборнічалі ў розных уменнях: спрытна і якасна прышыць гузікі да адзення, збудаваць драўляны дом (няхай і мініяцюрны), хутка знайсці правільныя адказы на сямейныя пытанні, вудзіць рыбу з імправізаванай сажалкі. Дух суперніцтва саступіў месца сапраўднаму мужчынскаму сяброўству, і рабяты прайшлі квіз з аднолькавым лікам!