Такія розныя справы

На мінулым тыдні ўстановы культуры, як звычайна, праводзілі самыя разнастайныя мерапрыемствы.

Велікасельскі сельскі Дом культуры арганізаваў вечар ушанавання хлебаробаў “Дажыначны каравай разам з намі сустракай”. Работнікі культуры падрыхтавалі канцэртную праграму, падчас якой выступілі мясцовыя артысты, у тым ліку жаночая вакальная група “Весялінка”.

Серыю спраў па арганізацыі вольнага часу для розных узроставых катэгорый наведвальнікаў прапанаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Так, ва ўстанове прайшла духоўная гутарка “Усё аб Спасе”, у якой удзельнічаў настаяцель мясцовага храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” Сергій Сысаляцін. А ў храме адбыўся канцэрт вакальнага ансамбля “Амафор” (кіраўнік Н.Данцова), які працуе ў Доме культуры. Аматарскае аб’яднанне “Сябрына” запрасіла на вячоркі “Спасаўкі”, падчас якіх прысутныя не толькі даведаліся аб хрысціянскіх святах, але і паўдзельнічалі ў майстар-класе па народных танцах. Для дзіцячай аўдыторыі адбылася тэматычная дыскатэка “Бывай, лета!”.

На гульнявую праграму “Прыгоды Клёпы і Ірыскі” запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак Шаняўскі сельскі клуб. Дзеці бавілі час ў рухавых гульнях і адгадвалі загадкі.

А музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Слонімскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жанчыны “залатога” ўзросту з задавальненнем пазнаёміліся з экспазіцыйнымі і выставачнымі заламі музея, у тым ліку новай выставай “Райскі сад”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий