Арганізацыя карыснага і прывабнага вольнага часу насельніцтва – адзін з асноўных накірункаў дзейнасці ўстаноў культуры Пружаншчыны.
На неабходнасць клапату аб фізічным і псіхічным стане, недапушчэнні ўжывання наркотыкаў і іншых небяспечных рэчываў падлеткамі звярнуў увагу Мокраўскі сельскі Дом культуры, дзе прайшоў урок здароўя “Да здравствует жизнь!”.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу, як звычайна, правёў Дзень імянінніка. Работнікі ўстановы таксама наведалі шматдзетных матуль пасёлка, каб павіншаваць іх з Днём жанчын і ўручыць сувеніры, зробленыя ўдзельнікамі гуртка “Стыльная штучка”. Да таго ж для дзяцей ва ўстанове прайшла вясёлая гульнявая праграма.
А ў Кляпацкім сельскім Доме культры адбыўся канцэрт з удзелам калектываў аматарскай творчасці і салістаў установы, прымеркаваны да справаздачнага сходу ААТ “Жураўлінае”.
Вечарына адпачынку для грамадзян “залатога” ўзросту пад назвай “З першым капежам, з апошняй завеяй” быў праведзены ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Дзіцячая гадзіна “Тут кніжкі цікавыя жывуць” прайшла ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Рабяты пазнаёміліся з працай бібліятэкі, паразважалі аб значэнні літаратуры ў жыцці чалавека, адгадвалі загадкі і чыталі вершы аб кнігах.
Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось запрасіла юных чытачоў і іх бацькоў пазнаёміцца з выставай “Не найдёшь нигде такого, только в книгах С.Михалкова”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка.
Разам з ўдзельнікамі маладзёжнага клуба “Новае пакаленне” ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла духоўная вечарына “Спачатку было Слова…”, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. Падлеткі не толькі даведаліся шмат карысных фактаў, але і абмеркавалі карысць духоўнага чытання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” Сергій Сысаляцін і выхаванцы нядзельнай школы пры новазасімавіцкім храме.
Кляпацкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на гадзіну духоўнасці і культуры “Праваслаўная кніга – компас душы”