Прыемны сюрпрыз у Таццянін дзень, які адзначаўся 25 студзеня, вырашыў зрабіць вакальны гурт “Забава” аўтаклуба Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Артысты накіраваліся ў маланаселеныя вёскі раёна, каб шчырымі словамі, добрымі песнямі і прыгожымі вершамі павіншаваць вясковых стараст з імем Таццяна.
Падарункі-сувеніры і творчыя нумары ў гэты дзень прымалі Таццяна Аляксандраўна Губарык (в.Дабучын), Таццяна Васільеўна Лавец (в.Залессе) і Таццяна Аляксееўна Карунас (в.Котра).
Падзяліцца навіной: