Сёння прэм’ера ў кінатэатры “Спадарожнік”

Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у кінатэатры “Спадарожнік” пачынаецца прэм’ерны паказ расійскага мастацкага кінафільма “Памілаванне”.

Стужка расказвае аб падзеях лета 1942 года. Пад Сталінградам пачынаецца жорсткая бітва, зыход якой вырашыць лёс усяго свету. Дваццацігадовы сяржант Любамір Зух адлучыўся са сваёй часці ў прыфрантавой зоне, каб развітацца з каханай дзяўчынай. Юнак адсутнічаў тры гадзіны, але па законах ваеннага часу ён лічыцца дэзерцірам, якога чакае растрэл. Прыгавор вельмі суровы. Ці спыніцца махавік ваеннай машыны, ці будзе загад аб памілаванні? Аб гэтым можна даведацца, калі паглядзець стужку.

Запрашаем у кінатэатр “Спадарожнік” па адрасе: г.Пружаны, вул.Р.Шырмы, 5.

Сеансы адбудуцца:

4 – 7 і 10 мая ў 17.30 (кошт білета 5 руб. 40 кап.);

6 мая ў 13.30 (кошт білета 2 руб. 70 кап.);

9 мая у 16.00 (кошт білета 2 руб. 70 кап.).

Кантактныя тэлефоны: 35908, (+37529)2464508

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий