Вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры (кіраўнік Наталля Данцова) атрымаў дыплом І-й ступені ХVII-га між’епахіяльнага фестывалю-конкурсу праваслаўных песнапенняў “Слава в вышних Богу”, які адбыўся ў г.Ліда.
Адборачныя туры фестывалю праходзілі ў студзені ў on-line-фармаце. У конкурснай праграме было заяўлена каля 80 калектываў. Журы, праслухаўшы нумары, прадстаўленыя ўдзельнікамі, у лютым 2022 года вызначыла яго переможцаў, сярод якіх аказаўся калектыў з Новых Засімавічаў.
У праграме фестывалю, сярод арганізатараў якога – Лідская і Навагрудская епархіі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Лідскі райвыканкам, прагучалі як царкоўныя спевы свята Ражаства Хрыстова, так і калядныя духоўныя канты, а таксама свецкія творы.
Жадаем вакальнаму ансамблю “Амафор” новых дасягненняў у адраджэнні духоўных традыцый і захаванні спеўнай культуры!