25 мая ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» прыняў удзел у VIII Міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў «#Сябры-2025». Конкурс праводзіўся грамадскім аб’ядненнем «Беларускі саюз музычных дзеячаў», аддзелам культуры Маладзечанскага райвыканкама, Маладзечанскім раённым цэнтрам культуры, культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Па выніках творчага спаборніцтва ансамбль быў адзначаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Харэаграфія» (эстрадны танец) у змешанай узроставай групе. Да выдатнага выступлення калектыў рыхтаваўся на чале з кіраўніком Святланай Уладзіміраўнай Салавей і балетмайстрам Ірынай Аляксандраўнай Макарэвіч.
Віншуем!
Падзяліцца навіной: