Сяброўскае кола

Нядаўна ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» (кіраўнік Анастасія Ціхановіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа на цімбілдзінг «У коле сяброў».

Мэта такой гульні-спаборніцтва – аб’яднанне людзей, умацаванне ўзаемаадносін і павышэнне ўзаемаразумення.

Падчас цімбілдзінгу хлопцы выканалі шмат калектыўных заданняў, якія патрабавалі спрыту, адзінства і добрага ўзаемадзеяння. Яны паказалі выдатную камандную работу. Усе выпрабаванні юнакі пераадолелі з добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі.

Пружанскі гарадскі Палац культуры чакае ўсіх на новых мерапрыемствах.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий