3 сакавіка для вучняў малодшых класаў мясцовай сярэдняй школы Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў разам з гарпасялковай бібліятэкай падрыхтавалі конкурсна-гульнявую праграму “Мартофлёр”. Яна была прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню жанчын.
У канцэрце прынялі ўдзел салісты-інструменталісты і творчыя калектывы ўстановы адукацыі ў сферы культуры. Вучні мастацкага аддзялення аформілі тэматычную выставу малюнкаў “Мая сям’я”.
Удзельнікі незвычайнага мерапрыемства не толькі паслухалі выдатны канцэрт і пазнаёміліся з мастацкай выставай, але і праявілі сябе ў шматлікіх жартоўных конкурсах і віктарынах.