Святкуюць вёскі

5 ліпеня прайшло свята ў вёсцы Галасяціна Шчарчоўскага сельсавета. У яго арганізацыі прынялі ўдзел мясцовыя ўлады і аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклуб) Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Прыгожыя і шчырыя словы прагучалі ў гонар шэрагу жыхароў населенага пункта, былі ўручаны падарункі вяскоўцам.

Асаблівае захапленне ў прысутных выклікалі творчыя нумары, падрыхтаваныя салістамі і калектывамі раённага цэнтра культуры – дуэтам «Гармонічак» і вакальным гуртам хору ветэранаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий