Святкавала Загор’е

У мінулую суботу работнікі Ліноўскага сельскага Дома культуры правялі свята вёскі Загор’е.

Яно пачалося з прывітальнага слова старшыні Ліноўскага сельвыканкама Таццяны Мардань, якая падзякавала сучасным працаўнікам вёскі і тым, хто шчыраваў на малой радзіме раней, а сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яна пажадала ўсім здароўя, дабрабыту і росквіту.

На вясковым свяце ўшанавалі старажылаў, сямейныя пары, юбіляраў, шматдзетныя сем’і, юных жыхароў, выдатных працаўнікоў. Хвілінай маўчання ўспомнілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Перад жыхарамі Загор’я з канцэртнай праграмай выступілі калектывы Ліноўскага сельскага Дома культуры – народны фальклорны гурт “Бабіна лета”, клуб “Сузор’е”, тэатр мініяцюр “Тмін”, вакальная група “Каханачка”. Павіншаваць суседзяў таксама прыехаў народны ансамбль народнай песні “Вяскоўцы” з аг.Малеч Бярозаўскага раёна. Падчас свята працавала выстава работ народных умельцаў.

Мерапрыемства падаравала ўсім добры настрой, шчырыя эмоцыі і незабыўныя ўражанні.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий