26 мая прайшло свята невялікай вёскі Клепачы. Яго арганізатарамі былі пружанскі аўтаклуб і Ружанскі сельвыканкам.
У гонар вяскоўцаў прагучалі віншаванні ад мясцовай улады. Доўгажыхарам, юбілярам, сем’ям былі ўручаны падарункі. Былых работнікаў сельскай гаспадаркі ўшанавалі прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ “Ружаны-Агра”.
Падчас свята ў Клепачах панаваў добры настрой і шчырыя ўсмешкі.
У канцэртнай праграме, прадстаўленай пружанскім аўтаклубам, салістамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі і Слабудскога сельскага Дома культуры, прагучала шмат вядомых і любімых песень. Вяскоўцы і іх госці з задавальненнем падпявалі артыстам, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах.
Свята вёскі падаравала ўсім удзельнікам і артыстам выдатныя эмоцыі і пазітыўны настрой.