Свята завітала ў Кабылаўку

6 ліпеня ў аграгарадку Кабылаўка прайшло свята населенага пункта. У яго арганізацыі прынялі ўдзел Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры, Хараўскі сельвыканкам і філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі».

У гэты дзень на плошчы каля клубнай установы было шмат людзей. Найперш, былі ўшанаваны шматлікія юбіляры, якія атрымалі віншаванні і падарункі ад прадстаўнікоў органаў мясцовай улады і гаспадаркі.

Па-сапраўднаму святочны настрой стварылі мясцовыя артысты і ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Белавежскага (Камянецкі раён) і Велікасельскага сельскіх Дамоў культуры. Таксама ў Кабылаўцы была зладжана работа «Горада майстроў», дзе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю, і атракцыёнаў.

Завяршальным акордам свята ў Кабылаўцы стаў вадзяны феерверк і дыскатэка.

Добавить комментарий