Для жыхароў аграгарадка Харава 26 ліпеня адбылося свята, арганізаванае мясцовым сельскім клубам-бібліятэкай. Яно прайшло ярка і весела, стала сапраўднай падзеяй для вялікай сям’і аднавяскоўцаў.
Падчас урачыстай часткі мерапрыемства былі адзначаны сем’і-юбіляры, старэйшыя і маленькія жыхары, выдатныя гаспадары. Словы віншаванняў прагучалі ад старшыні Хараўскога сельвыканкама Алёны Пстыгі.
У канцэртнай праграме прыгожыя музычныя нумары прадставілі творчыя калектывы і салісты Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі, Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, аўтаклуба Пружанскага раённага цэнтра культуры.
На мерапрыемстве былі арганізаваны выставы творчых работ кіраўніка народнай студыі «Смаляначка» Людмілы Паўлючык (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры), Наталлі Іванцовай (Пружанскі раённы цэнтр культуры), Марыі Шчурко (в.Росахі), з якімі пазнаёміліся ўдзельнікі свята.
Завяршылася мерапрыемства дыскатэкай.
Хараву не ўбачыш на карце свету, але яна многа значыць для мясцовых людзей. Яны тут жывуць, шчыра працуюць і добра святкуюць.