19 чэрвеня адбылося свята вёскі Баравікі. Свята арганізавана аўтаклубам пры падтрымцы Мокраўскага сельвыканкама і ААТ “Агра-Калядзічы”. Пачэсныя госці Грышкевіч Міхаіл Міхайлавіч, старшыня Пружанскага райвыканкама, айцец Анатолій Кавальскі, настаяцель Рудніцкага храма Прасвятой Багародзіцы, Грышкевіч Вольга Мікалаеўна, старшыня Мокраўскага сельвыканкама, адрасавалі прысутным цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці. Былі адзначаныі старэйшыя жыхары вёскі, юбіляры, сямейная пара Грышкевіч, якая шчасліва жыве ў шлюбе 57 гадоў. Усе атрымалі падарункі. А песні ў выкананні самадзейных артыстаў аўтаклуба, Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі і Ліноўскага сельскага Дома культуры стварылі святочны настрой.
Цікавай і змястоўнай была тэматычная выстава “Славім вялікі подзвіг”, прымеркаваная да года гістарычнай памяці, арганізаваная работнікамі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.М.Засіма.
Вёска святкуе! Вёска жыве!