29 красавіка напярэдадні святочнага дня – Дня працы на цэнтральнай плошчы г.Пружаны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае Пружанскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Падчас яго прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў у гонар працаўнікоў Пружаншчыны ад старшыні райвыканкама М.М.Грышкевіча і старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафаюзаў Т.Ю.Гаманчук. Былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі розных сфер дзейнасці, адзначаны арганізацыі і асобы, занесеныя на Дошку гонару Пружаншчыны.
Таксама на сцэне адбыўся своеасаблівы “парад прафесій”. Працаўнікоў розных галін, якія шчыруюць на Пружаншчыне, прадставілі калектывы ААТ “Шані-аграпрадукт”, Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Мокраўскай сярэдняй школы, Пружанскіх электрасетак.
Музычныя нумары і суправаджэнне выступленняў арганізацый былі выкананы Пружанскім гарадскім Палацам культуры.