Напярэдадні Новага года на харэаграфічным аддзяленні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбылася святочная вечарына «Пасвячэнне ў юныя танцоры», якая стала прыгожым завяршэннем другой чвэрці і першага паўгоддзя.
Па традыцыі вучні выпускнога класа прынялі ў рады юных танцораў рабят, якія ў бягучым навучальным годзе сталі вучыцца на харэаграфічным аддзяленні. Старэйшыя таварышы паказалі сваё майстэрства, а першакласнікі прадэманстравалі некаторыя элементы, засвоеныя на ўроках рытмікі і танца.
Для маленькіх танцораў таксама былі падрыхтаваны жаротоўныя выпрабаванні, конкурсы і гульні, пасля якіх першакласнікі далі клятву добра вучыцца, каб з годнасцю несці імя вучняў харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў.