Свята сапраўдных мужчын

Святочны канцэрт “За вас, мужчыны!”, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прайшоў у аг.Белавусаўшчына. Калектывы аматарскай творчасці і салісты сельскага клуба-бібліятэкі парадавалі гледачоў выдатнымі нумарамі.

Шэраг клубных устаноў арганізавалі мабільныя віншавальныя групы, якія з міні-канцэртамі наведалі мужчын на рабочых месцах і дома, каб стварыць для іх добры настрой і атмасферу сапраўднага свята. Такую форму ўшанавання абаронцаў Айчыны абралі работнікі Велікасельскага, Мокраўскага і Ліноўскага сельскіх Домоў культуры, Роўбіцкага, Калазубскага і Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк.

Не забыліся і пра будучых абаронцаў. У Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “Добрыя ў нас хлапчукі”. Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з бібліятэкай правялі для дзяцей конкурсна-гульнявую праграму “Аты-баты, ішлі салдаты”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий