Свята са слязамі на вачах

Акрамя памятных мерапрыемстваў, якія прайшлі каля помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавання ветэранаў установы культуры раёна прымеркавалі да Дня Перамогі вялікія канцэртныя праграмы.

Так, Кляпацкі Дом культуры запрасіў на праграму “Мінулых гадоў жывая памяць”. Падчас мерапрыемства гледачы разам з самадзейнымі артыстамі ўспомнілі часы выпрабаванняў, якія перажыла родная зямля, і паглядзелі выдатныя нумары, падрыхтаваныя масцовымі калектывамі да Дня Перамогі.

У канцэрце Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры ўдзельнічалі калектывы аматарскай творчасці ўстановы і вучні дзіцячай школы мастацтваў. Да усіх, хто прыйшоў на свята, звярнуўся святар Сергій Сысаляцін. Жыхары вёскі таксама маглі паглядзець выставу народных умельцаў, упрыгожыць сябе аквагрымам і пабавіць час на атракыцыёнах.

На сцэне Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры адбыўся канцэрт “Песня да Перамогі вяла”. Шматлікія гледачы разам з артыстамі спявалі вядомыя многім песні.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў аднавяскоўцаў і гасцей на праграму “Свята са слязамі на вачах”.

Работнікі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі на пляцоўцы каля ўстановы зладзілі канцэрт “Жыве Перамога ў кожным з нас”.

Жыхары аграгарадка і навакольных вёсак з ахвотай падпявалі артыстам Шаняўскога сельскага клуба, якія прадставілі праграму “Песні Вялікай Перамогі”.

Людзі розных пакаленняў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Прыйшла Перамога са связамі на вачах” у Балавусаўшчынскім сельскім Доме культуры.

На пляцоўцы перад Мураўскім сельскім Домам культуры ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці прадставілі разнастайныя музычныя нумары.

Шматлюдна было і ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу, дзе 9 мая прайшоў канцэрт.

Работнікі клубных устаноў таксама выступілі з выязнымі канцэртамі. Так, аўтаклуб парадаваў сваёй творчасцю жыхароў Лыскава, а Слабудскі сельскі Дом культуры – Сланімцоў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий