Летні перыяд – час свят у вёсках Пружаншчыны. 8 чэрвеня аўтаклуб і Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка Пружанскага раённага цэнтра культуры зладзілі такое мерапрыемства для жыхароў вёскі Хвойнік у Белавежскай пушчы.
Стварэнню сапраўды святочнага настрою спрыялі прыгожыя і вясёлыя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя самадзейнымі артыстамі, і выдатнае надвор’е, якое паклікала з хат вяскоўцаў. Разам з работнікамі культуры жыхары Хвойніка спявалі і танцавалі. Шчырымі апладысментамі яны падтрымлівалі ўсе выступленні.
Эстафета вясковых свят працягваецца!
Падзяліцца навіной: