16 жніўня ў Клепачах (Мокраўскі сельсавет) прайшлі “Дажынкі” і свята аграгарадка “З любоўю да людзей і зямлі”.
Гэты дзень стаў для мясцовых жыхароў па-сапраўднаму запамінальным. Ён сабраў шмат ўдзельнікаў, якія з задавальненнем далучыліся да разнастайных мерапрыемстваў.
Свята населенага пункта – гэта повад выказаць словы падзякі ўсім, хто працуе ў сяле, працягвае яго адраджаць і развіваць, захоўвае традыцыі, ушанаваць ветэранаў і нераўнадушных людзей.
Падчас урачыстай часткі мерапрыемства былі адзначаны самыя маленькія жыхары, першакласнікі, маладыя і сталыя сем’і, выдатныя працаўнікі, добрыя гаспадары і актыўныя грамадзяне.
Вясёлы настрой, выдатныя эмоцыі, танцы, песні, вершы, віншаванні, атракцыёны суправаджалі мерапрыемства.
Займальную, разнастайную, прыгожую канцэртную праграму падаравалі гледачам таленавітыя артысты Кляпацкага і Мокраўскага сельскіх Дамоў культуры, а ў вячэрняй праграме выступілі вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль “Бацька атаман”, тэатр цыганскай песні і танца “Жамчугі”, беларускі спавак Мікіта Фаміных. Свята завяршылі дыскатэка пад адкрытам небам і салют.
Выдатнае мерапрыемства ў Клепачах аставіла незабыўныя ўражанні ва ўсіх, хто да яго далучыўся.